Калі вам патрэбны медыцынскі самалёт у Парыжы, дык найзручней замовіць яго ў кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL). Мы працуем у Францыі ўжо амаль дзесяць гадоў і за гэты час занялі лідзіруючыя пазіцыі ў галіне санітарных авіяперавозак.
Каб зрабіць замову, вы можаце запоўніць спецыяльную форму на нашым сайце, але дзеля таго што мова аб медыцынскай авіяцыі, дык лепш звязацца з менеджарам наўпрост ці пісьмова выкласці вашу сітуацыю ў акенцы для чатаў. Каб прапанаваць вам паветранае судна, нам трэба ведаць такую інфармацыю:
– пункты вылету і прызначэння,
– патрэбныя даты і час адпраўлення,
– можаце пазначыць канкрэтныя аэрапорты,
– дыягназ хворага і яго стан,
– мэта пералёту,
– колькасць суправаджальных асобаў.
Апрацаваўшы ваш запыт, менеджар звяжацца з вамі для ўдакладнення дэталяў. На той момант ён ужо зможа прапанаваць вам канкрэтную мадэль самалёта, а магчыма, нават некалькі, і паведаміць кошт рэйса ў абодва бакі. Медыцынскі пералёт звычайна суправаджаецца ўрачом, медыцынскай сястрой і санітарам, у залежнасці ад дыягназу пацыента мы забяспечым прысутнасць патрэбнага спецыяліста. Калі вы жадаеце ляцець з асабістым доктарам, які вас лечыць, або персаналам, усё гэта лепш ўдакладніць яшчэ пры афармленні заяўкі.
Медыцынская авіяцыя ў Парыжы дапаможа хутка даставіць хворага ў пункт прызначэння. Такія пералёты зусім бяспечныя. Экіпаж мае вялікі досвед падобных рэйсаў, а паветранае судна абсталяванае прыладай, што дазваляе прадбачыць і абмінуць зоны турбулентнасці. Пілоты кіруюць самалётам вельмі асцярожна, пазбягаючы трасяніны і іншых непрыемных момантаў. Пры патрэбе ўдасца забяспечыць пацыенту нерухомае становішча, калі яму нельга перамяшчацца.
Паслугі AVIAV TM (Cofrance SARL)
Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) акажа усе неабходныя і спадарожныя паслугі:
- Падбярэм паветранае судна, якое адпавядае вашай сітуацыі,
- прадаставім спецыялізаваны трансфер да аэрапорта на абсталяваным аўтамабілі ў пунктах адпраўлення-прыбыцця,
- дапаможам заключыць дамову з клінікай на лячэнне,
- зробім візы і страхоўку для ўсіх пасажыраў,
- забяспечым суправаджэнне патрэбных спецыялістаў, ад аднаго ўрача да цэлай брыгады – па сітуацыі,
- забраніруем нумар у гатэлі для суправаджальных асобаў, калі спатрэбіцца,
- пры патрэбнасці наймем перакладчыка,
- дапаможам вырашыць любыя пытанні ў Францыі ці любой іншай краіне, куды вы ляціце.
Мы працуем у Еўропе ўжо шмат гадоў і супрацоўнічаем з надзейнымі партнёрамі па ўсім свеце.
Калі яшчэ патрэбны медыцынскі рэйс
Часам здараецца найстрашнейшае, калі перавозіць трэба ўжо не хворага, а яго цела да месца пахавання. Мы гатовыя прадаставіць адпаведнае паветранае судна і ўзяць на сябе ўсе фармальнасці, звязаныя з пахаваннем, каб блізкія маглі ў спакойнай і немітуслівай абстаноўцы правесці ў апошні шлях свайго сваяка. У такіх выпадках, як ніколі, патрэбная аператыўнасць. Санітарная авіяцыя ў Парыжы дазволіць вам хутка даставіць цела нябожчыка і ўшанаваць яго як мае быць.
Спецыяльны рэйс можа спатрэбіцца і ў многіх іншых сітуацыях. Напрыклад, нярэдка жанчыны едуць на роды у Францыю або з Францыі ў іншыя краіны Еўропы. Ніводная авіякампанія не прыме на борт парадзіху на вялікіх тэрмінах, а наземнае падарожжа займае шмат часу і можа быць небяспечнае. Прыватны самалёт у гэтым выпадку – ідэальнае рашэнне, а падтрымка дасведчанага ўрача дапаможа пачувацца ўпэўнена і без хваляванняў аператыўна дабрацца ў клініку.
Здараецца, што чалавек ці цэлая група людзей сталага веку адпраўляюцца ў падарожжа. Звычайны рэйс стоміць іх, а працэдуры ў аэрапорце возьмуць шмат сілаў. Медыцынская авіяцыя ў Парыжы ад AVIAV TM (Cofrance SARL) лёгка вырашыць усе такія цяжкасці. У паветранай гавані давядзецца правесці лічаныя хвіліны, а пасля гэтага – адразу ж адправіцца ў на курорт або ў рэабілітацыйны цэнтр. З намі вашае падарожжа будзе лёгкім і прыемным!